Спадчына: Казлоўскі Мікалай Рыгоравіч
Пятніца, 12 Верасень 2025 10:36
25 кастрычніка 2025. — 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Рыгоравіча Казлоўскага (1935–2022), мастака
Мікалай Рыгоравіч Казлоўскі нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 г. у г. Пінску. Яго бацька, Рыгор Іванавіч Казлоўскі, «за польскім часам» працаваў вартаўніком на лесапілцы, ахоўваў панскі лес на Міхайлаўскім возеры. Дзяцінства Мікалая прыпала на цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення. Закончыў сярэднюю школу № 3. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома піянераў, а потым у Доме народнай творчасці.